забаранаваць // забараніць

Забаранаваць. што. Апрацаваць глебу бараной.
Сінонім: заскародзіць.
Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. І.Навуменка.

Забараніць. што і з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.
Трэба забараніць вываз дэфіцытных тавараў на экспарт да таго часу, пакуль імі не будзе насычаны ўнутраны рынак. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць