заваёваны // заваёўніцкі // заваявальны // заваяваны

Заваёваны. Тое, што і заваяваны.
Заваёваная свабода. Заваёваны аўтарытэт.

Заваёўніцкі. Звязаны з захопам чужых зямель.
Сінонім: захопніцкі.
Заваёўніцкія намеры. Заваёўніцкія паходы.

Заваявальны. Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем.
Сінонім: захопніцкі.
Заваявальныя войны.

Заваяваны. Пакораны, захоплены ўзброенай сілай; здабыты настойлівасцю, барацьбой.
Сінонім: заваёваны.
Заваяваныя землі. Заваяванае давер'е.

Паведаміць пра недакладнасьць