завал // завала // заваліна

Завал. Штосьці скіданае, зваленае ў беспарадку; штучная перашкода з дрэў, бярвён і г.д.
Па ўсіх правілах былі выкапаны глыбокія акопы, пракладзены траншэі, зроблены завалы. Б.Сачанка.

Завала.
1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй, для перакрыцця.
Казлейка пачакаў, пакуль самы апошні дзік увойдзе ў пастку, і махнуў рукой. Княжыя асочнікі і палясоўшчыкі з грукатам апусцілі цяжкія завалы. Л.Дайнека.
2. перан. Лянівы чалавек.
Сінонім: лежабок.
- Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? Не гаспадар быў, а завала! - Антось стаіць, штось разважае. Я.Колас.

Заваліна. Абл. Прызба.
Хто на заваліну ўсеўся, хто проста апёрся на плот. В.Макарэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць