завіруха // завірушка

Завіруха.
1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам.
Сінонім: завея.
Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. Я.Колас.
2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца.
Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. А.Марціновіч.

Завірушка. Невялічкая пералётная птушка з шараватым апярэннем.
Месца для гнязда завірушка выбірае звычайна ў зарасніках, невысока над зямлёй.

Паведаміць пра недакладнасьць