загружаны // загрузачны

Загружаны.
1. Запоўнены грузам; нагружаны.
Гарэў вялікі крыты пакгаўз, загружаны збожжам. М.Лынькоў.
2. перан. Разм. Забяспечаны работай на поўную сілу.
Бывае хвіліна загружанай, нібы век, што заўжды гістарычны. У Нядзведскі.

Загрузачны. Які служыць, прызначаны для загрузкі.
Мадэль гэта мела недахоп у загрузачным бункеры. Беларусь.

Паведаміць пра недакладнасьць