засмуткаваць // засмуціцца // засмуціць

Засмуткаваць. Пачаць смуткаваць.
Так засмуткавала яго душа па працы, мірнай, стваральнай працы, што, ведаў Мікола, не вытрымае ён і тыдня без справы. У.Краўчанка.

Засмуціцца. Засумаваць, замаркоціцца.
Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора.

Засмуціць. каго-што. Выклікаць у каго-н. пачуццё смутку, суму; азмрочыць што-н.
Рэдка якая трывога ці небяспека магла вывесці яго з раўнавагі і засмуціць настрой. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць