затрыманне // затрымка

Затрыманне.
1. Пакіданне чаго-н. дзе-н.
Калгас пачаў рыхтавацца да затрымання снегу на палях. І.Дуброўскі.
2. Узяцце пад варту; арышт.
Знойдзеныя пры затрыманні грошы адразу навялі паліцыю на след злачынства. М.Лынькоў.

Затрымка. Часовае спыненне чаго-н.; зацяжка, замінка.
Калі здарылася затрымка руху на вуліцы, я, стоячы ля краю тратуара якраз перад операй, зрабіў здымак. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць