звадлівы / звадны // зводніцкі // зводны

Звадлівы. Разм. Які мае адносіны да звадкі - склокі, сваркі; схільны да звадкі.
Выходзіць, каб Адам не паслухаў сваёй звадлівай жонкі ды не паспытаў яблыка з забароненага богам райскага дрэва - усё было б добра. А.Якімовіч.

Звадны. Тое, што і звадлівы.
Пакінь брыдоту, не муці, змяні натуру звадную. П.Броўка.

Зводніцкі. Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.
Такая ўжо ў яе натура зводніцкая: яе хлебам не кармі, а дай толькі каго звесці, ажаніць. ЛіМ.

Зводны.
1. Які з'яўляецца зводкай чаго-н.; які аб'ядноўвае, падсумоўвае якія-н. даныя.
Зводная ведамасць. Зводная справаздача.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак.
Зводны паліцэйскі батальён, пастаўлены, каб перагарадзіць нам дарогу ў вялікі лес, быў разгромлены ўшчэнт. І.Шамякін.
3. Які даводзіцца братам ці сястрой па мачасе або айчыму.
Хоць былі яны і зводнымі братамі ў сям'і, але іх сяброўству маглі б пазайздросціць многія родныя браты. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць