знакаміты // знамянальны

Знакаміты. Шырока вядомы; знатны, славуты.
Лапацінскі, вядома, рад быў займець такога знакамітага зяця. А.Якімовіч.

Знамянальны.
1. Важны па свайму значэнню, выдатны.
Самыя раннія навелы Чорнага былі непасрэдным водгукам на знамянальныя падзеі ў жыцці краіны. М.Луфераў.
2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне.
Усе глядзелі на сцягі як на нейкую знамянальную з'яву. І.Шамякін.
3. Які мае самастойнае значэнне (у граматыцы).
Да разраду назоўнікаў належаць знамянальныя словы, якія маюць прадметнае значэнне. Граматыка беларускай мовы.

Паведаміць пра недакладнасьць