інжынерны // інжынерскі

Інжынерны. Звязаны з дзейнасцю інжынера, інжынераў; тэхнічны.
Інжынерны: факультэт; інжынерныя: кадры, разлікі, войскі; інжынерная: прафесія, справа і інш.
Ператварыць інертны камень, а тым больш сталь і шкло, у твор мастацтва - на гэта патрэбна нешта большае, чым інжынерныя разлікі і самыя дасканалыя стандарты. І.Шамякін.

Інжынерскі. Які мае адносіны да інжынера, належыць яму; характэрны для інжынера.
Інжынерскі: дыплом, занятак, дом, сын; інжынерскія: абавязкі, традыцыі; інжынерскае: вока і інш.
Дзве пары вачэй - у гэтым выпадку, вядома ж, лепш, чым адна, - і дзве інжынерскія галавы таксама не на шкоду справе. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць