ініцыятарскі // ініцыятыўны

Ініцыятарскі. Які мае адносіны да ініцыятара.
Ініцыятарскі пачын юнака горача падтрымалі рабочыя цэха. Чырвоная змена.
Ініцыятарскі пачын. Ініцыятарскія здольнасці.

Ініцыятыўны. Які валодае ініцыятывай, здольны да самастойных актыўных дзеянняў.
Сінонім: прадпрымальны.
Дзе не было ініцыятыўных людзей, там не было і сур'ёзных змен. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць