інкубатарны // інкубацыйны

Інкубатарны. Які мае адносіны да інкубатара.
Развіццю птушкагадоўлі садзейнічае шырокая сетка інкубатарных станцый, якія забяспечваюць калгасы і саўгасы куранятамі. Геаграфія БССР.

Інкубацыйны. Які мае адносіны да інкубацыі - скрытага перыяду хваробы.
Трапіўшы ў здаровы арганізм, вірус адзёра на працягу некаторага часу нічым сябе не выяўляе. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 7 да 21 дня. Потым з'яўляюцца першыя адзнакі захворвання. Беларусь.

Паведаміць пра недакладнасьць