камбінаваны // камбінатарскі // камбінатаўскі // камбінацкі // камбінацыйны

Камбінаваны. Які з'яўляецца вынікам камбінацыі; заснаваны на камбінацыі.
У заключэнне рэйду быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. І.Шамякін.

Камбінатарскі. Які мае адносіны да камбінатара, характэрны для яго.
Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава. Я.Колас.

Камбінатаўскі. Які мае адносіны да камбіната.
Адным словам, камбінатаўскім дзяўчатам ёсць за што крыўдаваць на сваіх хлопцаў. В.Палтаран.

Камбінацкі. Які належыць камбінату.
Працавалі з храбрасцю юнацкай, формулы зубрылі на хаду, сёрбалі ў сталоўцы камбінацкай вегетарыянскую бурду. П.Панчанка.

Камбінацыйны. Які асноўваецца на камбінацыі.
Камбінацыйныя табліцы. Камбінацыйная гульня шахматыста.

Паведаміць пра недакладнасьць