кампаставаць // кампасціраваць

Кампаставаць. што. Рыхтаваць, рабіць кампост - угнаенне.
Зіма цяпер у калгасе не такая, як раней. Павялічылася работ, трэба кампаставаць гной з торфам. І.Дуброўскі.

Кампасціраваць. што. Прабіваць кампосцерам які-н. дакумент пры праверцы.
Да цягніка на Менск яшчэ некалькі гадзін, можна не спяшацца кампасціраваць. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць