лаўр// лаўра

Лаўр.
1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з пахучым лісцем, якое ўжываецца як прыправа.
Прыгожы лаўр, услаўлены паэтамі ўсяго свету, але ён расце не на ўсякай глебе. Р.Шкраба.
2. звычайна мн. Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка як сімвал перамогі, узнагароды.
Веру, што лаўры вам не патрэбны. У.Шыцік.

Лаўра. Назва буйных і важных па свайму становішчу мужчынскіх манастыроў.
З захапленнем разглядалі турысты залатыя, бліскучыя на сонцы купалы Кіева-Пячэрскай лаўры і старажытных цэркваў. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць