лекавы // лекарскі // лячэбны

Лекавы. Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначачы для лекаў; які мае лекавыя якасці.
У горадзе ён спецыяльна хадзіў на рынак, каб пагаварыць з такімі вось нястомнымі шукальнікамі лекавых траў. А.Асіпенка.

Лекарскі. Разм. Які мае адносіны да лекара, належыць яму.
Сам дзядзька прамыў рану, аблажыў лісткамі трыпутніку, харашэнька забінтаваў. Ён цяпер з задавальненнем расказваў пра сваю лекарскую работу, ганарыўся ёю. П.Пестрак.

Лячэбны. Прызначаны для лячэння, звязаны з ім.
Лячэбная фізкультура. Лячэбны кабінет.

Паведаміць пра недакладнасьць