ліхтар // ліхтэр

Ліхтар. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або ў футляры, скрынцы са шклянымі сценкамі.
Недалёка на сценцы мігае закапцелы чыгуначны ліхтар. М.Лынькоў.

Ліхтэр. Невялікае грузавое, звычайна несамаходнае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў або для мясцовых перавозак.
У навігацыю гэтага года першыя чатыры рабочыя колы турбін перавязе караван ліхтэраў. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць