макаранічны // макаронны

Макаранічны. Кніжн. Багаты макаранізмамі - замежнымі словамі або выразамі, якія праніклі ў родную мову ў нязменным выглядзе.
Аб уласцівасцях і якасцях характару, аб абстаноўцы, у якой ён складаўся, падкрэслівае Я.Колас, калі гаворыць пра макаранічную мову шляхціца Бусыгі. Полымя.

Макаронны. Які мае адносіны да макароны; прыгатаваны з макароны.
Я хадзіў ля педінстытута, макароннай фабрыкі, глядзеў на дамы, на іх доўгія вадасцёкавыя трубы, ... на балконы, невялічкія, наіўна адкрытыя старонняму воку. Л.Дайнека.

Паведаміць пра недакладнасьць