максімалісцкі // максімальны

Максімалісцкі. Які мае адносіны да максімаліста, максімалізму - празмернай, без уліку рэальных умоў, крайнасці ў якіх-н. патрабаваннях.
Максімалісцкія патрабаванні.

Максімальны. Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны.
Цяпер рабі правы ці левы разварот - і можна весці бой. Ён жа пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. А.Алешка.

Паведаміць пра недакладнасьць