малаважкі // малаважны

Малаважкі. Які мае невялікую вагу.
Сінонім: лёгкі.
Яшчэ і цяпер некаторыя гаспадаркі здаюць недарослую, малаважкую жывёлу. Жывёлагадоўля.

Малаважны. Які не мае вялікай важнасці; нязначны.
Сінонім: неістотны.
Малая, малаважная тэма так і астаецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Я.Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць