маладзець // маладзіць

Маладзець. Мець больш малады выгляд, адчуваць сябе маладзейшым.
- Як ён [Л.Талстой] любіў Рэпіна! Мяняўся з твару, маладзеў, калі дазнаваўся, што Рэпін збіраецца ў Ясенькі. В.Карамазаў.

Маладзіць. Надаваць больш малады выгляд.
Коратка астрыжаныя цёмныя валасы маладзілі худы, энергічны твар з тонкімі рысамі, разумнымі светлымі вачыма. В.Іпатава.

Паведаміць пра недакладнасьць