маляр // муляр

Маляр.
1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і г.д.
Удзень тут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. І.Шамякін.
2. перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца.
Бажкам не веру маляваным, што мажуць фарбай маляры. Я.Купала.

Муляр.
1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю, цэглы.
Муляр з цэглы дом складае, сценка ў сценку роўныя, вы не знойдзеце нідзе працы больш шаноўнае. А.Астрэйка.
2. Майстар па кладцы і рамонту печаў.
Сінонім: пячнік.
Цяпер у нашай вёсцы, калі трэба скласці печ, - цэлая праблема: муляра не знойдзеш. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць