манапалізаваны // манапалістычны // манапалісцкі // манапольны

Манапалізаваны. Такі, на які ўстаноўлена манаполія - выключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н.
Манапалізаваная вытворчасць спірту.

Манапалістычны. Які мае адносіны да манаполіі - капіталістычнага аб'яднання.
Іменна ў ЗША і Германіі стварыліся самыя магутныя манапалістычныя саюзы ... - трэсты, канцэрны, картэлі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Манапалісцкі. Які мае адносіны да манапаліста.
Манапалісцкі план. Манапалісцкія прыбыткі.

Манапольны. Які мае адносіны да манаполіі - выключнага права на вытворчасць або продаж чаго-н.
Паны хочуць сілаю прымусіць нас курыць манапольную махорку. С.Анісаў.

Паведаміць пра недакладнасьць