манархісцкі // манархічны // манаршы

Манархісцкі. Які мае адносіны да манархіста.
Манархісцкая змова. Манархісцкая група.

Манархічны. Які мае адносіны да манархіі.
Манархічнае кіраванне. Манархічная дзяржава.

Манаршы. Які мае адносіны да манарха, належыць яму.
Манаршая ўлада. Манаршы ўказ.

Паведаміць пра недакладнасьць