мензула // мензурка

Мензула. Спец. Інструмент для тапаграфічных здымак.
- Гэта ж мая любімая работа - мензула, нівелір, планшэт, калька і прасторы зямлі, запісаныя на паперу лініямі і матэматычнымі знакамі. Я.Скрыган.

Мензурка. Пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасцей.
Дзецюкі і дзяўчаты ля кніжак сядзяць, ля прабірак, мензурак, мадэляў і карт. У.Дубоўка.

Паведаміць пра недакладнасьць