метэарыт // метэор

Метэарыт. Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.
Тады я паверыў, што ўчора сапраўды недзе ўпаў метэарыт, і мне пашчасціла якраз у той момант загадаць цудоўнае жаданне, і гэта жаданне здзейснілася. Я.Радкевіч.

Метэор. Распаленае цела касмічнага паходжання, якое ярка свеціцца і хутка рухаецца ў зямной атмасферы.
Сінонімы: знічка, падаючая зорка.
Усё яго [М.Багдановіча] жыццё - гэта подзвіг. Напорлівае і роўнае гарэнне адной страсці. І кароткатэрміновае. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. М.Стральцоў.
Няправільна. - А зараз даводзяць, што яны [кратэры] ад падзення метэораў!.. (трэба: метэарытаў). А.Карпюк.

Паведаміць пра недакладнасьць