міграцыя // эміграцыя

Міграцыя. Спец. Перамяшчэнне, перасяленне (насельніцтва ўнутры краіны ці за яе межы; жывёлы, птушак з адной мясцовасці ў іншую і г.д.).
Для літаратуры, як і для сацыялогіі, важна даследаваць, чаму і цяпер, калі на вёску прыйшоў матэрыяльны дастатак, міграцыя сельскага насельніцтва ў горад не змяншаецца. Полымя.

Эміграцыя. Перасяленне з сваёй айчыны ў іншую краіну па палітычных, эканамічных ці іншых прычынах; знаходжанне за межамі сваёй айчыны ў выніку такога перасялення.
Левандоўскі якраз два дні таму назад вярнуўся з эміграцыі. А.Карпюк.

Паведаміць пра недакладнасьць