мінералагічны // мінеральны

Мінералагічны. Які мае адносіны да мінералогіі - навукі аб мінералах.
Цяпер керны выходзілі такія, што хоць у мінералагічны музей адпраўляй, - роўныя, нібы адпаліраваныя, без адзінай шчарбінкі. А.Чаркасаў.

Мінеральны. Які мае адносіны да мінералаў, утрымлівае іх у сваім саставе.
Кіраўнікі калгаса і спецыялісты клапоцяцца, каб зямля была запраўлена дастатковай колькасцю мінеральных і арганічных угнаенняў. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць