міфалагічны // міфічны

Міфалагічны. Які мае адносіны да міфалогіі - сукупнасці міфаў якога-н. народа.
У пошуках гераічнага паэт [М.Багдановіч] часта звяртаецца да міфалагічных вобразаў. С.Майхровіч.

Міфічны.
1. Які мае адносіны да старажытных міфаў.
Фігура міфічнага героя Праметэя, намаляваная на шкатулцы, сімвалізуе сабой беларускага селяніна, які разрывае ланцугі панскай няволі. Беларусь.
2. перан. Авеяны паданнямі; легендарны, казачны.
На Піншчыне старыя людзі любяць расказваць пра здарэнне з недарэчным прыставам. Ён ужо даўно зрабіўся міфічнай фігурай. В.Вольскі.
3. перан. Разм. Які не існуе ў сапраўднасці; прыдуманы, неверагодны.
У сапраўднасці ж навукай даўно даказана, што і Хрыстос, і апостал Пётр - гэта асобы выдуманыя, міфічныя. А.Залескі.

Паведаміць пра недакладнасьць