набажэнства // набожнасць

Набажэнства. Царкоўная служба.
Сінонім: богаслужэнне.
Назаўтра зранку таксама ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыяльна створанае для палешукоў, бо звычайна іх доўга ў царкве не затрымлівалі. Я.Колас.

Набожнасць. Шчырая вера ў бога.
Сінонім: багамольнасць.
Цельшынцы не вызначаліся асаблівай набожнасцю і рэлігійнасцю, але царкоўныя абрады спраўлялі. Ю.Пшыркоў.

Паведаміць пра недакладнасьць