нагода // нягода

Нагода. Прычына, выпадак, зручны момант.
Разбор архіва быў папярэдні, мне яшчэ трэба будзе, хочацца заглянуць у тую папку, як толькі прыйдзе нагода. Я.Брыль.

Нягода.
1. звычайна мн. Няшчасце; цяжкасці, непрыемнасці.
Нягледзячы на свае шэсцьдзесят год, Раман Дзянісавіч быў чалавек моцнага складу, рослы і не сагнуты нягодамі, што сустрэў у жыцці. Т.Хадкевіч.
2. Дрэннае надвор'е, непагода.
У нягоду не было патрэбы высоўвацца з хаты, глыбока, да вокан другога паверха, занесенай снегам. У.Калеснік.

Паведаміць пра недакладнасьць