нацыяналістычны // нацыянальны

Нацыяналістычны. Які мае адносіны да нацыяналізму.
Непрымірымы вораг самаўладства, Алесь Гарун, вярнуўшыся з ссылкі, не разабраўся ў складанай абстаноўцы, паддаўся нацыяналістычнаму ўплыву. М.Ярош.

Нацыянальны.
1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём.
Мы за той нацыянальны рух, які з'ядноўвае сілы пралетарыяту, а не разбівае іх. Л.Арабей.
2. Які ўласцівы нацыі, выражае яе характар.
Верашчака - гэта страва такая, нацыянальная беларуская страва. Я.Васілёнак.
3. Які належыць пэўнай краіне; дзяржаўны.
Нашы лясы з'яўляюцца адным з буйнейшых нацыянальных багаццяў. Эканамічная геаграфія СССР.

Паведаміць пра недакладнасьць