начынка // начынне

Начынка. Тое, чым начынена, напоўнена што-н.
Дзеці будуць ласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. В.Хомчанка.

Начынне. зб.
1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы.
Улетку цесляры вандравалі са сваім начыннем - пілкаю і сякерамі - па ўсёй ваколіцы. С.Александровіч.
2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага ўжытку і г.д.
Цётка Арына бразгала на кухні начыннем, нешта гаварыла напаўголас, відаць, толькі для сябе. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць