недавер // недаверак // недавер'е // недавярак

Недавер. Тое, што і недавер'е.
Слухалі яго кіраўнікі вобласці ўважліва, але часам Мікола чытаў на іх твары недавер. І.Новікаў.

Недаверак. Разм. Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.
Старэйшыя сачылі за пошукамі Сазонава, і кожны імкнуўся падтрымаць яго. Насмешнікаў або недаверкаў не было. Е.Лось.

Недавер'е. Адсутнасць давер'я, падазроныя адносіны да каго-чаго-н.; недавер.
Людское недавер'е - бадай самая страшная рэч. У.Карпаў.

Недавярак. Разм.
1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей; бязбожнік.
[Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Я.Ермаловіч.
2. Тое, што і недаверак.
Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў: - Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. А.Шашкоў.

Паведаміць пра недакладнасьць