пабуджаць // пабудзіць

Пабуджаць. незак., каго, да чаго і з інф. Кніжн. Выклікаць жаданне рабіць што-н.; заахвочваць да чаго-н.
Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. П.Дзюбайла.

Пабудзіць. зак., каго. Перарваць чый-н. сон.
Сінонім: разбудзіць.
Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Т.Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць