падаўжаць // падаўжэць // падоўжыць

Падаўжаць. незак., што. Рабіць даўжэйшым; рабіць больш працяглым.
Выкарыстанне падношаных дэталей падаўжае тэрмін службы машын, падзешаўляе кошт рамонту, а значыць, і гектара ўмоўнага ворыва. А.Арлоў.

Падаўжэць. зак. Стаць даўжэйшым; стаць больш працяглым.
Цені ад вяргінь падаўжэлі, працягнуліся цераз увесь пакой. М.Даніленка.

Падоўжыць. зак., што. Зрабіць даўжэйшым; зрабіць больш працяглым.
Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Е.Лось.

Паведаміць пра недакладнасьць