падпал // падпаліна // падпалка

Падпал. Смалякі, трэскі, сухія галінкі для распальвання.
Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў - жонка наказала, каб прывёз на падпал смалякоў. М.Капыловіч.

Падпаліна.
1. Разм. Абпаленае месца.
На раненым была парваная акрываўленая гімнасцёрка, з вялікімі падпалінамі, ад якіх, здаецца, яшчэ пахла дымам. ЛіМ.
2. Рыжавата-жоўтая пляма на валасах, на футры іншага колеру.
Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В.Быкаў.

Падпалка. Тое, што і падпал.
Як дзяўчо ўстане і пад'есць, вынесеш яе на двор, пасадзіш на пясок, а сам насячэш карчагі на падпалку. І.Гурскі.

Паведаміць пра недакладнасьць