пасінелы // пасінены

Пасінелы. Які стаў сінім, пасінеў.
Твар у чалавека быў пасінелы, вочы глядзелі не на свет, а як бы ў сярэдзіну самога чалавека. К.Чорны.

Пасінены. Які зрабілі сінім, пасінілі.
Цьмяны месяц прарочыць халепу і слату, ясны - сухія дзянькі, пасінены кажа, што задажджыцца, пачырвонены - вецер усходзіцца. М.Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць