прастуджаны // прастудлівы // прастудны

Прастуджаны.
1. Хворы ад прастуды.
У класе запанавала напружаная цішыня - стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. І.Шамякін.
2. Які бывае пры прастудзе; з прастудай.
Другі голас быў мяккі, грудны, крышку хрыплаваты, як бы прастуджаны. А.Кудравец.

Прастудлівы. Разм. Схільны да прастуды; які лёгка прастуджваецца.
Нейкае вельмі ж прастудлівае дзіця: чуць пабыло на холадзе ці крыху праняло скразняком - і захварэла ўжо адразу. ЛіМ.

Прастудны. Які мае адносіны да прастуды; выкліканы прастудай.
Абвостраным слыхам ён [лекар] улоўлівае прастудныя хрыпы ў грудзях. В.Гарбук.

Паведаміць пра недакладнасьць