рабацець // рабаціць

Рабацець. Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі.
Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. І.Гурскі.

Рабаціць. што. Пакрываць рабізной - лёгкім хваляваннем воднай паверхні.
Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе слабы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыны. В.Адамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць