разважанне // разважлівасць

Разважанне. Думкі, меркаванні, вывады, якія з'явіліся пасля роздуму над чым-н.
Нягледзячы на ўсе гэтыя разважанні, Лабановіч чуў, што яму страшна, што яму бракуе сілы павесці змаганне з гэтым страхам. Я.Колас.

Разважлівасць. Здольнасць разумна, правільна думаць, разважаць; абдуманасць у дзеяннях, учынках; цвярозы розум.
Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха. Можа таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай разважлівасці, што спрадвеку знаўся з лясамі. Я.Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць