разваліна // разваліны / развалкі / развалы // развалюха

Разваліна.
1. звычайна мн. Рэшткі разваленай пабудовы ці групы пабудоў.
Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай смерці Андрэя. І.Шамякін.
2. перан. Разм. Пра старога ці разбітага хваробай чалавека.
За апошні год ён ужо зусім развалінай стаў.

Разваліны. адз. няма. Разм. Тое, што і развалкі.
Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. Я.Ермаловіч.

Развалкі. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалы.
Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. М.Ракітны.

Развалы. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалкі.
Павялі старых коней на бойню, што са мной адслужылі ўсе войны, і аралі, і баранавалі, і бярвенне на зруб тралявалі, і вазілі на карах, развалах, тых, каго адпачыць зямля звала. М.Танк.

Развалюха. Разм. Старая, напаўразбураная будыніна, хаціна.
На ўскрайку лесу стаяла халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць