разгадванне // разгадка

Разгадванне. Знаходжанне правільнага адказу на што-н. загаданае.
Сінонім: адгадванне.
Разгадванне загадкі. Разгадванне рэбуса.

Разгадка. Адказ, рашэнне загадкі, чаго-н. тайнага, незразумелага.
Сінонім: адгадка.
Захар каторы ўжо раз заўважыў, што думку сваю Максім Іванавіч усё роўна як не дагаворвае, абрывае ў такім месцы, дзе застаецца загадка, але і разгадка сама напрошваецца. В.Карамазаў.

Паведаміць пра недакладнасьць