руно // руны // рунь // рум

Руно. Воўна, знятая пры стрыжцы суцэльным пластом; наогул воўна, шэрсць авечкі.
Асобныя шарсцінкі (валасы) склеены ліпкім тлушчапотам, які выдзяляецца сальнымі і потавымі залозамі. Утвараецца руно - густая футравіна, якая не змочваецца ад дажджу і не распадаецца нават пры стрыжцы. Заалогія.

Руны. (адз. руна)
1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камнях і іншых прадметах.
Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. М.Лужанін.
2. Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.
Цётка Улы і цётка Мары адмовіліся спяваць мне руны, пакуль я не абыду, не аб'еду лясы, камяні, азёры Карэліі. В.Карамазаў.

Рунь. Зялёныя ўсходы азімых пасеваў.
Свежая рунь дрыжала пад ветрам, і ў нізінах стаяла чыстая, як сляза, вада. К.Чорны.

Рум. Разм. Месца, на якое ўзімку вывозіцца лес для сплаву і дзе вяжуць з бярвення плыты.
Вакол Каранькоў лес валілі няшчадна, на рум вазіць не паспявалі, а вясна выдалася гнілая, зацяжная, з неба ліло і ліло, як з рэшата. В.Карамазаў.

Паведаміць пра недакладнасьць