рэцыдывіст // рэцыдыў

Рэцыдывіст. Чалавек, які зрабіў паўторнае злачынства.
Наўкол узбуджана гаманілі людзі, і з іх гамонкі Алесь дазнаўся, што гэты рэцыдывіст пырнуў нажом нейкага чалавека, які, казалі, наўрад ці выжыве ад раны. В.Быкаў.

Рэцыдыў.
1. Зварот, паўтарэнне якой-н. з'явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла.
Не заўсёды мы дзейнічаем рашуча ў барацьбе з антыподамі нашай маралі, з рэцыдывамі дробнабуржуазнай, спажывецкай псіхалогіі. П.Машэраў.
2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся.
У наш час такой хваробы няма. Але рэцыдывы яе часам даюць аб сабе знаць. Л.Прокша.
3. Паўторнае злачынства пасля адбывання тэрміну зняволення.
Адстойваць дабро - значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць