саладжавы // саладкаваты / саладкавы // саладковы

Саладжавы.
1. З прысмакам салодкага; саладкаваты.
Прыемны, саладжавы водар адцвітання плыве з агародаў. І.Навуменка.
2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы; прытворна-пяшчотны.
Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха. А.Савіцкі.

Саладкаваты. Не зусім салодкі, трохі салодкі.
Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся саладкаваты водар квецені. М.Ваданосаў.

Саладкавы. Разм. Тое, што і саладкаваты.
У хаце, змораныя цеплынёй, саладкавым пахам памідораў, што ляжалі навалам на падаконніку, сонна гулі мухі. М.Стральцоў.

Саладковы. Які мае адносіны да расліны салодкі.
Саладковы корань.

Паведаміць пра недакладнасьць