санлівы // сонны

Санлівы. Які вельмі любіць спаць, схільны да празмернага сну, які хоча спаць; вялы.
Відаць, змагаючыся са сном, яна гаварыла ўсё цішэй, голас яе рабіўся ўсё болей санлівы, і неўзабаве дзяўчына сціхла. В.Быкаў.

Сонны. Які спіць; які не зусім прачнуўся; агорнуты сном.
Паабапал чыгункі праплывалі ў цемнаце сонныя вёскі, рэдка дзе свяціліся ў вокнах адзінокія агні. І.Чыгрынаў.

Паведаміць пра недакладнасьць