састарыць // састарэць

Састарыць. каго-што. Зрабіць старым, больш старым.
Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Е.Лось.

Састарэць. Стаць старым, больш старым; састарыцца.
Пражыў інжынер жыццё, састарэў, а чаго ён дасягнуў? У.Шыцік.

Паведаміць пра недакладнасьць