свінтух // свінух

Свінтух. Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Чалавек, які незаслужана робіць непрыемнасці каму-н.; няўдзячны чалавек; брудны, неахайны.
А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. М.Гамолка.

Свінух. Хлеў для свіней.
Сінонім: свінарнік.
Больш як месяц праляжаў ... [Лук'янскі] у чалавека ў нейкім свінуху, укрыты па бараду кудзеляй, кажушынамі і саломай. К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць