Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сіберны // сібірскі // сіверны

Сіберны. Разм.
1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі.
І на гэты раз паэт піша з думкай пра народ, пра яго нялёгкую долю на сіберных паўстанках гісторыі. А.Марціновіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).
Сіберны холад прабіраўся пад вынашаныя шынялі і разлезлыя ад поту гімнасцёркі. М.Аўрамчык.

Сібірскі. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы ёй; які жыве ў Сібіры.
Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. А.Пальчэўскі.

Сіверны. Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду).
Хоць быў сакавік, а яшчэ маразы даходзілі да трыццаці градусаў, бушавалі завеі і секлі сіверныя ветры. С.Грахоўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020